Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

Анатоль Аляксеевіч Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у в. Талмачова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У школе яго здольнасці да літаратуры заўважыла першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава. У 1977 г. скончыў дзевяць класаў Кароціцкай школы і паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў па спецыяльнасці «ветэрынарыя».

Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі, у 1929 г. бацькі ўступілі ў калгас. У вялікай сям’і Васіль быў пятым дзіцём.

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым — у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).

Міхаіл Іванавіч Кулеш нарадзіўся 6 жніўня 1956 г. у вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы, СШ № 4 г. Пінска, паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1978 г.

Іван Сцяпанавіч Патаповіч нарадзіўся 11 ліпеня 1911 г. у вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.

Аляксандр Майсеевіч Юдзіцкі нарадзіўся 5 красавіка 1941 г. у г. Херсон (Украіна). Яго бацька Пётр Гранік загінуў на фронце. Выхоўваў малога айчым Міхаіл Юдзіцкі. Дзяцінства прыпала на цяжкія пасляваенныя гады. Пасля заканчэння школы Аляксандр Юдзіцкі працаваў слесарам, мацавальшчыкам горных вырабатак. У 1964 г. скончыў Крыварожскі гарнарудны інстытут па спецыяльнасці «электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак».

Валянціна Міхайлаўна Коўтун (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.

Святлана Ануфрыеўна Курылік (у дзявоцтве Локтыш) нарадзілася 28 мая 1971 г. у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска знакаміта тым, што тут напачатку ХХ ст. настаўнічаў малады Якуб Колас, апісаў яе ў аповесці «У палескай глушы». У 1977 г. Святлана пайшла вучыцца ў СШ № 2 г. Ганцавічы. У 1983 г. разам з сям’ёй пераехала ў Цюменскую вобласць (Расія), на радзіму вярнулася ў 1988 г.

Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі нарадзіўся 25 сакавіка 1956 г. у вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу. Першае месца працы — рабочы будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 г. Баранавічы.

Сяргей Міхайлавіч Пясецкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 г. у мястэчку Ляхавічы Мінскай губерні (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Быў пазашлюбным дзіцём беларускага шляхціца Міхала Пясецкага, паштовага чыноўніка, і ягонай служанкі Клаўдзіі Кукаловіч. Пасля нараджэння сына Міхал расстаўся з Клаўдзіяй і выхоўваў хлопчыка з дапамогай мачыхі, а калі таму споўнілася адзінаццаць, усынавіў яго і даў сваё прозвішча.

Старонка 5 з 19